Перадкастынг X-Factor праходзіць у Гомелі

26 марта 2020
У Гомельскім грамадска-культурным цэнтры пачынаецца перадкастынг папулярнага шоу X-Factor. Сёння каманда праекта сустракае ўсіх удзельнікаў з тэрмометрам і прапаноўвае апрацаваць рукі антысептыкам. Таксама апрацоўваюць мікрафоны. Гэта неабходныя сёння меры. У складзе журы праслухоўвання ў Гомелі працуюць выканаўчы прадзюсар праекта Вольга Шлягер, прадзюсар Белтэлерадыёкампаніі і кіраўнік праграмы "Добрай раніцы, Беларусь!" Алена Воляк, актрыса і вядучая Святлана Бароўская, спявачка і вядучая Ніна Багданава. 

Кастынг прадоўжыцца да 8 вечара. І па такім жа графіку і адрасе ўдзельнікаў праслухаюць і заўтра. Нагадаем, зарэгістравацца на перадкастынг можна загадзя  на сайце tvr.by. На сённяшні дзень у адрас Белтэлерадыёкампаніі паступіла больш  як 3 тысячы электронных заявак не толькі з нашай краіны, але і з-за мяжы.