Перадкастынг X-Factor Belarus у Віцебску

9 апреля 2021

Перадкастынг X-Faсtor Belarus праходзіць у Віцебску! Вакальныя здольнасці дэманструюць выканаўцы з усяго паўночнага рэгіёна. Кожны марыць пакарыць журы і стаць удзельнікам грандыёзнага шоу. Паводле ўмоў этапа, канкурсанты выступаюць без музычнага суправаджэння. Самай старэйшай выканаўцы - 61 год. Удзельнік, які выйшаў на сцэну першым, атрымаў памятны падарунак.

Дзмітрый Пятроў, удзельнік конкурсу X-Factor Belarus: "Я хацеў быць першым, я хацеў атрымаць вось гэты падарунак. І, вядома, эмоцыі перапаўняюць, вельмі класныя адчуванні".

Вольга Шкадзінская, удзельніца конкурсу X-Faсtor Belarus: "Падабаецца, што тут вялікая магчымасць ёсць. Ты можаш раскрыць свой талент, паказаць сябе. Падабаецца атмасфера, самае галоўнае - атмасфера, удзел".

Аляксандра Гайдук, спявачка, актрыса, прадзюсар, член журы X-Faсtor Belarus: "Я вельмі рада, што мяне запрасілі ў гэты праект, што магу да гэтага дакрануцца і быць карыснай. І неяк дапамагчы таленавітым людзям, хто жадае чагосьці дабіцца, зрабіць першы крок".

Заўтра праслухоўванне ў Віцебску працягнецца. А на наступным тыдні творчая каманда праекта адправіцца ў Ліду.