Перадкастынг Х-Factor у Магілёве. Белтэлерадыёкампанія працягне шукаць таленты

22 марта 2020
Сёння Белтэлерадыёкампанія працягне шукаць таленты. Кастынгавае турнэ каманды Х-Factor  спынілася на гэтыя выхадныя ў Магілёве. Галоўная лакацыя - Палац культуры вобласці. Напярэдадні экспертная група праслухала сотню ўдзельнікаў. Акрамя прадстаўнікоў Магілёва, удзельнікі з Оршы, Барысава і райцэнтраў Магілёўскай вобласці.

Узроставыя рамкі павялічыліся з 16 да 70 гадоў

Разнастайныя і прафесіі - ад інжынераў і аператараў кол-цэнтра да прафесійных спевакоў. 
Зона рэгістрацыі пачне працу менш як праз гадзіну. А апоўдні стартуе праслухоўванне. Нагадаем, для гэтага не патрэбна фанаграма. Усе песні выконваюцца без музыкі. Перадкастынг прадоўжыцца да  8 вечара.