Свята ў Віцебску працягваецца

15 июля 2014
Фінальны акорд Славянскага базару прагучаў, але свята ў Віцебску працягваецца. Дарэчы, фэст гэтага года ўжо ўвайшоў у гісторыю. За тыдзень музычную сталіцу наведалі амаль сто тысяч чалавек. Зоркі эстрады, акцёры і танцоры яшчэ не пакінулі фэст і працягваюць рыхтавацца да сваіх выступленняў. Якім будзе пасляслоўе, і што яшчэ чакае гледачоў тэлеканала Беларусь 1. Падрабязнасці ў Наталлі Кезік.

Нататнікі для зорак гэтага Славянскага базару дзяўчатыі купілі загадзя. У арсенале аўтографы дзясятка артыстаў - вынік бесперапыннага дзяжурства пад амфітэатрам. Для прыхільнікаў гэта адзіная магчымасць сфатаграфавацца або займець аўтограф. А некаторыя гледачы нават над канцэртнымі вобразамі працуюць і збіраюць для зорак тэматычныя букеты. Бо ўсе яны чакалі Славянскага базару цэлы год.
А ў адказ артысты радуюць сваіх прыхільнікаў нават пасля фінальных акордаў. Алег Газманаў у Віцебск прывёз новую сольную праграму Перазагрузка. Яе ён сёння і прапанаваў у амфітэатры. Сярод свежых твораў і вядомыя хіты, але ў новай аранжыроўцы.
Падрыхтаваў артыст для гледачоў і абсалютна новыя песні - яны і ўвойдуць у наступны альбом Алега Газманава.
Нягледзячы на тое, што афіцыйна Славянскі базар ужо скончыўся, у рэальнасці тут у Віцебску гэтага і не заўважыш. І журналісты, і фанаты ўсё гэтак жа цярпліва чакаюць зорак ля амфітэатра, а госці па вечарах плануюць культурны адпачынак - сольныя праграмы і выступленні зорак пакуль у самым разгары.
Стартаваў сёння і цалкам новы праект для Славянскага базару - вечар сучаснай харэаграфіі. Свае пластычныя метафары прапанавалі танцоры чатырох калектываў з Беларусі, Украіны і Расіі. Ніякага конкурснага адбору і толькі адна ўмова - танцавальны спектакль павінен доўжыцца не больш як паўгадзіны.
Менш гадзіны застаецца да вечара ў Віцебску з зоркамі шансона. Свае хіты на сцэне выканаюць група Лесапавал, Ражджаство, Аляксандр Буйноў. Паводле апошніх дадзеных, на канцэрце будзе аншлаг. Дарэчы, тэлеверсію канцэрта можна будзе ўбачыць у гэтую пятніцу на Беларусь1 у 21:55. Заўтра жа ўвечары ў Віцебску Рок сустракае оперу і сольны канцэрт групы Чайф.