Свята ў Віцебску працягваецца

16 июля 2019

"Славянскі базар" урачыста закрыты, аднак свята ў Віцебску працягваецца. У Летнім амфітэатры пройдзе сольны канцэрт Віктара Каралёва. Вечарам на галоўнай сцэне фестывалю праспяваюць Аляксандр Маршал, Сасо Паўліяшвілі, Вячаслаў Дабрынін і іншыя вядомыя выканаўцы. Многія з іх бралі ўдзел у закрыцці фестывалю і паспелі ацаніць беларускую гасціннасць. Таксама на паказы для дзяцей і дарослых запрашае "Лялечны квартал" - сёння адразу некалькі пастановак. Білеты гледачы раскупілі і на тэатральныя сустрэчы. У афішы "Даеш Шэкспіра" і "Клінічны выпадак".