Свята музыкі і выканаўцы з Францыі на канцэрце ў Мінску

22 июня 2018

Беларускія і французскія музыканты выступілі ў сумесным вялікім канцэрце ў дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея ў межах міжнароднай акцыі «Свята музыкі», якая праводзіцца штогод ва ўсім свеце і прымеркавана да дня летняга сонцастаяння. Упершыню “Свята музыкі” прайшло ў 1891 годзе менавіта ў Францыі. Сёння ў міжнароднай арт-падзеі ўдзельнічаюць больш за 100 дзяржаў і 340 гарадоў свету. Сёлета Беларусь упершыню далучылася да гэтай міжнароднай акцыі.

"Свята музыкі" – гэта і выдатная магчымасць пазнаёміцца з разнастайнасцю музычных жанраў, якія ёсць у Беларусі і Францыі.