Свята камернай музыкі Вяртанне Паўночных Афін

9 сентября 2014

Свята камернай музыкі Вяртанне Паўночных Афін упершыню пройдзе ў пасёлку Залессе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Фестываль адбудзецца 25 верасня ў адрэстаўраванай сядзібе, дзе каля 20 гадоў жыў і працаваў наш зямляк, кампазітар, дыпламат і палітык Міхаіл Клеафас Агінскі. Музычнае свята праводзіцца ў пярэдадзень святкавання 250-годдзя кампазітара. Сядзіба была пабудаваная ў першай палове 19 стагоддзя і не саступала па прыгажосці і велічы пабудовам у грэчаскіх Афінах. Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга, а таксама малыя калектывы выканаюць вядомыя творы Міхаіла Клеафаса Агінскага.


Аматары беларускай музыкі і госці фествалю таксама змогуць паглядзець тэатральную пастаноўку, наведаць выставу з вядомым ва ўсім свеце паланэзам Агінскага Развітанне з Радзімай.