Святочны вечар да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі адбыўся ў Маскве

3 апреля 2015

Святочны вечар, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, адбыўся ў Маскоўскім дзяржаўным тэатры эстрады. Адпраўным пунктам сцэнарыя стала традыцыйнае месца сустрэчы беларусаў і расіян - Беларускі вакзал. Са святам павіншавалі вядомыя калектывы, артысты тэатра і кіно, спевакі і музыканты-выканаўцы.

У Маскоўскім міжнародным доме музыкі сумесны канцэрт далі Прэзідэнцкі аркестр Беларусі, Іосіф Кабзон, Ніна Шацкая, Сасо Паўліяшвілі і Пётр Ялфімаў.