Святочныя мерапрыемствы ў Віцебску працягваюцца

15 июля 2018

Пятнаццаць з дваццаці аднаго выканаўца эстраднай песні "Віцебск-2018" дайшлі да фіналу. На сцэне Летняга амфітэатра гучаў "Славянскі хіт". Канкурсанты выступілі ў суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраваннем Міхаіла Фінберга. Прадстаўнік ад нашай краіны Яўген Курчыч выйшаў на сцэну пад дзявятым нумарам. "Крык птушкі" ў яго выкананні журы ацаніла ў 77 балаў. Столькі ж набралі ўдзельнікі з Казахстана і Польшчы. Гэта лепшы вынік першага дня фіналу.

Ужо сёння ў Летнім амфітэатры будзе гучаць "Фестывальны хіт". Праграма форуму будзе насычаная і спартыўнымі мерапрыемствамі. Сотні аматараў бегу ўжо збіраюцца на "Славянскі забег".