Святочную эстафету прымае Рагачоў

3 сентября 2016

Заўтра ён афiцыйна стане сталіцай беларускага пісьменства. Менавiта з гэтым горадам звязаныя лёсы Уладзіміра Караткевіча, Міхася Лынькова і Андрэя Макаёнка. Сёння Рагачоў сустракае першых гасцей, а таксама ўсіх, каму блізкая спадчына Скарыны. Дзень беларускага пісьменства аб'ядноўвае аматараў літаратуры і роднай мовы. Віншаванне ўдзельнікам і гасцям урачыстасцяў накіраваў Прэзідэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка. У Год культуры яго правядзенне набывае асаблівае значэнне. Увага грамадства засяроджана на неабходнасці беражлівага захавання лепшых духоўных здабыткаў, якія дайшлі да нас праз стагоддзі, і ўзбагачэння нацыянальнай скарбніцы дасягненнямі нашых таленавітых сучаснікаў, бо гістарычная памяць і гонар за Радзіму служаць трывалым падмуркам для далейшага развіцця краіны, - адзначаецца ў віншаванні. Увесь дзень у Рагачове літаратары ладзяць імпрэзы, круглыя сталы і сустрэчы. З намі на сувязь выходзіць мая калега Наталля Бардзілоўская (прамое ўключэнне).