Праваслаўны хор Звонкія галасы з Наваполацка атрымаў сусветнае прызнанне

28 мая 2013

Пра чыстыя галасы, якія пакарылі тысячы сэрцаў, раскажа Аляксандр Свірскі.


І гэта ўсё пра яго. Хор Звонкія галасы ўжо ведаюць ва ўсім свеце. Праўда, у Еўропе іх называюць чыстымі галасамі. Але ад назвы сутнасць не мяняецца. Беларускія дзяўчаты сёння чэмпіёнкі свету па харавых спевах. Хор з'явіўся яшчэ ў 1972 годзе, але міжнароднае прызнанне прыйшло толькі ў пачатку двухтысячных. Апошнім часам куды б ні прыязджалі беларускія выканаўцы, без прызавых месцаў яны не застаюцца. Дзяўчатам пакарыўся нават самы непрыступны міжнародны конкурс ва Уэльсе.
Альберт Кажушкевіч, кіраўнік узорнага хору Звонкія галасы: Там ніколі не было пераможцаў славян. ЗША, Японія - усе, акрамя славян, нам паставілі 94 балы. Мы потым паглядзелі - за 15 гадоў ніхто не атрымліваў столькі за партытуру, колькі мы.
За апошнія некалькі гадоў наваполацкія дзяўчаты аб'ездзілі паўсвету. І ўсюды іх прымалі на ўра. Але самыя яркія ўражанні засталіся ад Англіі. Нядаўна дзяўчаты вярнуліся з Венецыі з дыпломам трэцяй ступені. Але гэта іх ніколькі не засмуціла. На перамогу з праваслаўнай песняй у сэрцы каталіцызму яны і не разлічвалі. Беларускія галасы на сёння самыя моцныя ў свеце.