Праваслаўныя адзначаюць Нараджэнне Прасвятой Багародзіцы

21 сентября 2017

На праваслаўным календары сёння свята - Нараджэнне Прасвятой Багародзіцы. Вобраз Дзевы Марыі - самы ўшанаваны ў хрысціянстве. Цудатворныя абразы Багародзіцы: Жыровіцкай, Будслаўскай, Бялыніцкай - роўна шануюцца як праваслаўнымі, так і каталікамі.

Адзначым, у царкоўным годзе ёсць яшчэ некалькі свят, якія ўслаўляюць Багародзіцу. Гэта Пакровы, Увядзенне ў храм, Дабравешчанне, Успенне. На Багародзічныя ўрачыстасці святарства апранаецца ў блакітнае або сіняе адзенне.