Правілы галасавання на дзіцячым "Еўрабачанні" змяніліся

10 ноября 2017

Зараз беларусы змогуць падтрымаць сваю канкурсантку. Для гэтага трэба з 24 лістапада на афіцыйным сайце конкурсу выбраць ад 3 да 5 фаварытаў шоу. Сярод іх упершыню можа апынуцца і прадстаўнік ад сваёй краіны. Галасаванне завершыцца прама перад пачаткам шоу ў нядзелю, 26 лістапада, і адкрыецца зноў пасля таго, як выступяць усе 16 канкурсантаў, але ўжо на 15 хвілін. Меркаванне гледачоў - гэта палова выніку. Журы дадасць сваю палову па выніках шоу. Песня з самай вялікай колькасцю балаў стане пераможцам дзіцячага "Еўрабачання". Падтрымаеце Хелену Мерааі і дапамажыце Беларусі перамагчы ў саым папулярным песенным конкурсе Еўропы!