Прах пісьменніка Змітрака Бядулі вярнуўся ў Беларусь

27 февраля 2020
З дазволу родных фонд Марыі Магдалены Радзівіл правёў эксгумацыю і транспарціроўку з Казахстана. Менавіта там у 1941 годзе ў эвакуацыі памёр Бядуля. Прах перазахаваюць на тэрыторыі Мінска, але пакуль невядома калі і дзе менавіта. Часткі помніка, напрыклад, надмагілле, даставяць у Музей беларускай літаратуры. Таксама пройдзе конкурс сярод скульптараў і мастакоў на стварэнне новага манумента.