3 февраля 2020
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон  ад спакойнага да слабаўзбуранага.

4 лютага ў народным календары  Цімафей Паўзімнік. Прыкмячалі: калі сонейка на Цімафея ззяе - на раннюю вясну. А калі завіруха ў гэты дзень - на ўвесь тыдзень разгуляецца.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 4 лютага: самая халодная ноч была ў Езярышчы ў 2012 годзе -  больш за 33 градусы марозу, а самы цёплы дзень у 2002 - у Лельчыцах тэрмометры паказалі 16 градусаў цяпла.