Віншаванні з юбілеем сёння прымае Міхаіл Какшэнаў

16 сентября 2016

Віншаванні з юбілеем сёння прымае выдатны акцёр тэатра і кіно Міхаіл Какшэнаў. Народнаму артысту Расіі - 80. У кіно ён трапіў не адразу, бо ў юнацтве жадаў стаць будаўніком або гарняком. Але лёс зрабіў круты паварот. Самыя яркія ролі акцёра - у фільмах "Жэня, Жэнечка і "Кацюша"", "Гараж", "Самая абаяльная і прывабная".

А фраза яго Сцяпана з гайдаеўскага "Спортлато-82" стала вядомай і цытуемай. Не раз здымаўся Какшэнаў на студыі "Беларусьфільм". Гэта было і ў "Сыне старшыні", і ў фільмах "Хлеб пахне порахам", "Белыя Росы". З пачатку 90-х Міхаіл Міхайлавіч выступаў у якасці рэжысёра і зняў больш за дзясятак фільмаў.