Нашчадак Напалеона праславіць месца гібелі свайго продка

23 января 2014

Ваенная кампанія двухвекавой даўніны стане асновай новага маршруту, турыстычная сцежка пройдзе і па Барысаўскіх наваколлях. Аўтары ідэі прыехалі сёння з Францыі для абмеркавання праекта з музейшчыкамі і кіраўніцтвам Барысава.


Чаму французы жадаюць праславіць месца, якое прынесла крах тысячам іх суайчыннікаў, даведвалася Юлія Чаргінец.


Спадар прынц - толькі так прынята звяртацца да пляменніка Напалеона ў пятым калене. Доктар эканамічных навук, у мінулым - віцэ-мэр радзімы Банапарта - горада Аяча. Першы раз прыязджаў у Барысаў да двухсотгоддзя ваеннай кампаніі Напалеона, зараз жа мэта візіту - турыстычная прапанова.


У музейныя фонды Барысава сцякаюцца штогод сотні новых экспанатаў. Тутэйшыя месцы бітваў - упадабаныя для археолагаў. Пастаянна папаўняюць экспазіцыю музея элементамі адзення салдат, часткамі зброі. Адзіны музей у краіне, дзе захаваўся французскі сцяг, сабраны партрэты ўсіх палкаводцаў, якія бачылі сваімі вачамі трагічную пераправу праз Беразіну.


Беразіна і зараз для французаў - сінонім поўнага правалу. Але, нягледзячы на тое, што рака трапіла ў хроніку пачатку змрочнага перыяду для Банапарта, тут загінула па розных звестках ад 50 да 90 тысяч вайскоўцаў - і гэта не толькі французы… у арміі Напалеона было паў-Еўропы. Усё роўна нашчадкі загінуўшых і цудам выжыўшых жадаюць праславіць гэтае месца.


Каб ведаць, што ўключаць у даведнік па месцах Напалеона і яго арміі, аўтары турідэі азнаёміліся з экспазіцыяй мясцовага краязнаўчага музея і сядзібы Каладзеева - памешчыка, які стварыў у пачатку 20-га стагоддзя самую буйную ў Еўропе калекцыю матэрыялаў па Айчыннай вайне 1812 года. Менавіта гэтыя фонды стануць асновай новага беларуска-французскага турыстычнага маршруту.