Пасольства Венесуэлы ў Беларусі прэзентавала кнігу, прысвечаную Уга Чавесу

28 марта 2018

Літаратурны твор пададзены ў выглядзе біяграфіі-казкі. Простай мовай і каляровымі ілюстрацыямі стваральнікі імкнуцца пазнаёміць дзяцей са старонкамі жыцця і дзейнасці аднаго з самых вядомых лацінаамерыканскіх палітыкаў сучаснасці.

У гонар камандантэ ў Мінску названы парк у Каменнай Горцы. А нядаўна ў адной са сталічных школ адкрылася памятная інтэрактыўная выстава.