Пасольства Беларусі ў Кітаі зладзіла сапраўдныя Калядкі ў сталіцы Паднябеснай

14 января 2017

Гасцямі мерапрыемства, якое адбылося з ініцыятывы жонкі беларускага пасла ў КНР Алены Рудай, сталі жыхары Пекіна, прадстаўнікі кітайскіх кампаній, а таксама жонкі паслоў і жанчыны-дыпламаты. Акунуцца ў атмасферу старажытнага народнага свята дапамаглі артысты ансамбля "Купалінка".

Знаёмства з Беларуссю не абмежавалася народнымі песнямі і танцамі. Гасцей Калядак у Пекіне чакала знаёмства з беларускай кухняй: саленні, ласункі, стравы з бульбы і мясныя дэлікатэсы нікога не пакінулі абыякавым.