Апошні шанц ва ўсіх, хто жадае прыняць удзел у адборачным туры на Еўрабачанне

18 ноября 2013

Да канца гэтага тыдня Белтэлерадыёкампанія будзе прымаць заяўкі на ўдзел у конкурсе. За пуцёўку ў Данію могуць пазмагацца спевакі і аўтары, якім ужо споўнілася 16 гадоў. У праекце можа ўдзельнічаць песня, якая не была камерцыйна рэалізаваная: праз Інтэрнэт, на любых носьбітах пасродкам продажу або іншым спосабам, а таксама перададзеная ў радыё- або тэлевізійны эфір, публічна выкананая да 1 верасня гэтага года. Апошні дзень прыёму заявак - 24 лістапада.

Фінальнае шоу пройдзе ў студзені будучага года. Дарэчы, сёлета шанцаў трапіць у фінал больш - колькасць удзельнікаў павялічылі да 15 чалавек.