Апошні дзень прыёму заявак на нацыянальны адбор конкурсу "Еўрабачанне"

22 ноября 2016

Бандэролі з кампазіцыямі і дакументамі чакаюць на Макаёнка, 9. Запрашаюцца артысты ад 16-ці гадоў. Першапачаткова ўсе заяўкі ацэняць эксперты і вызначаць не больш за 15 фіналістаў праекта. А вось пераможца шоу выберуць гледачы і журы падчас гала-канцэрта з галасаваннем 50 на 50. Трыумфатар выступіць ад нашай краіны на "Еўрабачанні" ў Кіеве.