Апошнія падрыхтоўкі перад "Славянскім базарам" завяршаюцца ў Віцебску

5 июля 2017

Спецыялісты ўжо прыступілі да мантажу абсталявання на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы ў Летнім амфітэатры. 10 ліпеня ў абласным цэнтры пройдзе першы фестывальны канцэрт. У суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра выступіць спявачка Зара. Урачыстае адкрыццё адбудзецца 13 ліпеня. Усяго ж падчас фестывалю пройдзе каля 130 мерапрыемстваў па ўсім горадзе. Аб усім па парадку - Марына Раманоўская.

Колькасць зорак у гэтай гасцініцы, расказвае дырэктар Аляксандр Хадосаў, лічаць па водзывах у Кнізе ганаровых гасцей. Тут іх некалькі соцень. У розныя гады тут у гістарычным цэнтры Віцебска спыняліся самыя яркія зоркі шоу-бізнесу. У першую чаргу знакамітых артыстаў прыцягвае хатняя ўтульнасць і гасціннасць.

За бяспекай у горадзе будуць сачыць праваахоўнікі. Кругласутачна на дзяжурства ў фестывальным Віцебску заступяць каля тысячы супрацоўнікаў міліцыі.

На галоўнай фестывальнай пляцоўцы ў Летнім амфітэатры ўжо шматлюдна. Праўда, пакуль на сцэне сабраліся не зоркі, а дэкаратары і тэхнічны персанал. Мантаж абсталявання зойме некалькі дзён. Сёлета галоўная сцэнічная пляцоўка здзівіць багаццем дынамічных элементаў. Афарміцелі абяцаюць шмат святла і відэакантэнта.

Дарэчы, першай на галоўнай сцэне фестывалю ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра выступіць спявачка Зара. Таксама свае сольнікі ў Віцебск прывязуць Валерый Меладзэ, Рыгор Лепс, Ягор Крыд і група "Сплін". Зорнымі імёнамі насычана і тэатральная афіша. Усяго ж падчас форуму мастацтваў пройдзе каля 130 мерапрыемстваў па ўсім горадзе.

Васіль Жарко, намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі: "Гэта наша разыначка, разыначка нашай краіны "Славянскі базар". Знаёмства з нашай культурай, з нашым народам. І мы паказваем, што мы суверэнныя, мы незалежныя. І мы можам праводзіць вось такія маштабныя мерапрыемствы".

Барыс Святлоў, Міністр культуры Беларусі: "Культурная праграма вельмі насычаная. Вельмі цікавая. Будуць і новыя імёны, і новыя зоркі. Таму ўсё ў нас атрымаецца".

Лёгка зарыентавацца ў святочным Віцебску і выбраць цікавую забаўную пляцоўку гасцям фестывалю дапамогуць валанцёры. З першых дзён міжнароднага форуму будуць працаваць спецыяльныя інфармацыйныя цэнтры.

Асноўныя падзеі "Славянскага базара" паводле традыцыі пакажа Белтэлерадыёкампанія. Акрамя шматлікіх трансляцый, тэлегледачы ўбачаць і "Дзённікі фестывалю". Дарэчы, у абноўленым фармаце. Аб самых яркіх момантах форуму мастацтваў таксама раскажуць і карэспандэнты АТН. Ужо з панядзелка ў выпусках навін і вядома ў "Панараме".