Ужо сёння ў санктуарый прыбудуць вернікі з усёй Беларусі і з замежных краін. Многі пераадольваюць шлях пяшком, напрыклад, адпраўляючыся з Мінска, Ліды, Баранавіч. Паводле традыцыі дзясяткі паломнікаў адправіліся на фэст на веласіпедзе. Сёлета святкаванні ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай асабліва ўрачыстыя. Бо будуць прымеркаваныя да 100-годдзя Фацімскіх з'яўленняў Дзевы Марыі.
Працэсію з фігурай Багародзіцы і святочнае набажэнства можна будзе ўбачыць і ў прамым эфіры на тэлеканале "Беларусь 3". Трансляцыя пачнецца ў 23:30.