Павандраваць па ўсіх кутках Беларусі за адзін вечар можна ў Музеі валуноў

27 июля 2018

Павандраваць па ўсіх кутках Беларусі за адзін вечар! Ажыццявіць такое можна ў Музеі валуноў. Усе вялізныя камяні - экспанаты, а іх больш за дзве тысячы. Збіралі калекцыю на працягу 5 гадоў. І кожны з валуноў мае сваю гісторыю. Паслухаць яе маглі ўдзельнікі экскурсіі - слухачы радыё «Культура» падчас вандроўкі па таямнічых сцежках.

З вышыні птушынага палёту межы музея паўтараюць абрысы Беларусі. А ўсе валуны прывезлі менавіта з тых месцаў, якія яны і абазначаюць на карце.