"Жывая культура" - пачатак у 10:00
Праз абрад, які суправаджаецца траецкімі песнямі, дзяўчына далучаецца да жанчын старэйшага пакалення і сімвалічна ўваходзіць у дарослае самастойнае жыццё. Святочная працэсія на чале з дзяўчынай у выглядзе Кусты наведвае сялянскія двары з пажаданнямі гаспадарам здароўя, дабрабыту і багатага ўраджаю. Лічыцца, што там, дзе пабывала Куста ў Святую Тройцу, усё будзе добра, і таму паўсюль ёй адчыняюць дзверы. Убачыць аўтэнтычны абрад тэлегледачы "Беларусь 3" змогуць у 10:00.













