Паўсотні ўнікальных экспанатаў зараз размяшчаюцца ў вітрынах Музея ваеннай гісторыі

16 июня 2016

Раней невядомыя лісты з фронту, асабістыя рэчы салдат, ордэны, узнагароды і іншыя сведчанні вайны. Да 75-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай прыватныя калекцыянеры выставілі ў Мінску прадметы, якія належалі героям таго часу. Паўсотні ўнікальных экспанатаў зараз размяшчаюцца ў вітрынах Музея ваеннай гісторыі. Асаблівую каштоўнасць уяўляе чорна-белая хроніка 41-га года, а менавіта арыгінальныя фотаздымкі першых дзён Вялікай Айчыннай у Мінску.

Выставачны праект "Мы перамаглі" пройдзе ў тры этапы, згодна з храналогіяй ваенных дзеянняў. Так 1 ліпеня Музей ваеннай гісторыі прадэманструе другую выставу, прысвечаную вызваленчай аперацыі "Баграціён".