Палатно 1 верасня Анатоля Волкава ў фармаце Гісторыя адной карціны

1 сентября 2014

Палатно беларускага мастака Анатоля Волкава з сімвалічнай назвай 1 верасня прадстаўляе традыцыйную экспазіцыю ў Нацыянальным мастацкім музеі. Выстава праходзіць у фармаце Гісторыя адной карціны. Сацрэалістычная работа - адзін з лепшых твораў у жывапісе Беларусі на тэму школьнага дзяцінства. З 1950 года карціна экспанавалася на 15 выставах, у тым ліку ў Маскве і Бухарэсце, была адзначана ў 19 кнігах і часопісах.


У Нацыянальным мастацкім музеі захоўваецца таксама мноства акварэляў Анатоля Волкава, яркага прадстаўніка мастацкай дынастыі.