Палотны класікаў - у самым сэрцы сталіцы

28 февраля 2017

Нацыянальны мастацкі музей Беларусі ўпрыгожыў вуліцу Леніна творамі нашых вядомых мастакоў. Зараз шлях ад метро "Кастрычніцкая" да сховішча мастацтва ўпрыгожваюць рэпрадукцыі твораў Леаніда Шчамялёва, Паўла Гаўрыленкі, Гаўрыіла Вашчанкі і іншых вядомых аўтараў. Усе работы прысвечаныя Мінску. Праект прымеркаваны да значнай даты - сёлета беларускай сталіцы споўніцца 950 гадоў.

Арыгіналы выстаўленых на вуліцы карцін можна будзе ўбачыць 9 верасня, калі і адбудуцца галоўныя ўрачыстасці з нагоды дня нараджэння Мінска. Нацыянальны мастацкі музей прэзентуе 150 карцін беларускіх мастакоў, прысвечаных беларускай сталіцы.