"Паліяна" вярнулася на сцэну Тэатра юнага гледача

1 декабря 2015

П'есу аднавілі праз сем гадоў! Дзіцячую класіку ў 2004 годзе ўжо ставіў Андрэй Андросік, а зараз на сцэне – іншыя акцёры і адмысловы рэжысёрскі погляд Ігара Сідорчыка. Амерыканская казачная аповесць "Паліяна" выдадзена ў 1913 годзе. Але ж і праз стагоддзе твор застаецца папулярным. Гэта кранальная гісторыя, як дзяўчынка-сірата, апынуўшыся ў незнаёмым горадзе, змяняе жыццё многіх жыхароў. Паліяна радуецца сонцу, ласкаваму слову і любым дробязям, з якіх складаецца рэчаіснасць . І многія людзі, зразумеўшы і палюбіўшы яе, становяцца больш добрымі.

Як адзначае рэжысёр Ігар Сідорчык, адметнасць і складанасць гэтай пастаноўкі ў тым, што галоўную ролю выконвае маленькая дзяўчынка. І ўвогуле, у спектаклі задзейнічаны шмат дзяцей, прычым, непрафесійных акцёраў. Дарэчы, наступны паказ "Паліяны" адбудзецца 16 студзеня ў Тэатры юнага гледача.