Паўгадзіны да фіналу "Еўрабачання-2018". Гледачоў чакае трохгадзіннае грандыёзнае шоу

12 мая 2018

Літаральна паўгадзіны застаецца да фіналу "Еўрабачання-2018". Сёння вырашыцца галоўная інтрыга музычнага конкурсу. Прамую трансляцыю з Лісабона ў 10 вечара пачнуць тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Гледачоў чакае трохгадзіннае грандыёзнае шоу. Каменціраваць яго будзе мой калега Яўген Перлін (прамое ўключэнне).

Як бачыце, людзі ўжо на арэне. Трыбуны бітком. На гэты гранд-фінал гледачоў запрашалі за 2 гадзіны да пачатку паказу. Людзей вельмі шмат.

Паводле некаторых звестак, кошт білетаў на фінал ужо пасля перапродажу даходзіў да паўтары тысячы еўра.

Букмекеры гавораць, што бітва паміж Кіпрам, Нарвегіяй і Ізраілем. Шанцы падраслі і ў Швецыі. Сёння 26 краін. Беларусы таксама галасуюць.

Дарэчы, пасля "Панарамы" спецыяльны праект аб дзіцячым і дарослым "Еўрабачанні".

З Лісабона за 20 хвілін да фіналу "Еўрабачання" Яўген Перлін. Прамую трансляцыю шоу глядзіце на нашым канале ў 22:00.