Паход у тэатр анлайн з Выдавецкім домам "Беларусь сегодня"

16 апреля 2020
У тэатр - online, пакуль касы закрытыя! А замест выдаткаў на білеты - бясплатны стрым для ўсіх жадаючых! Медыяхолдынг "Беларусь сегодня"  працягвае анлайн-марафон "Другі тэатральны тыдзень з "СБ" #БеларусьБЕЗCOVID. Толькі за два дні  ў рэжыме рэальнага часу - 5 спектакляў у сацсетках  выдання  паглядзела больш за 1 мільён 300 тысяч гледачоў. Сёння ў афішы - музычная казка-спектакль для дзяцей ад 3 гадоў  "Тыграня Петрык". Пачатак стрыма  ў 12:00. А ў 19 гадзін "Вельмі простая гісторыя" ў пастаноўцы Тэатра студыі кінаакцёра. Рэжысёр-пастаноўшчык - народны артыст Беларусі Аляксандр Яфрэмаў. Трансляцыі спектакляў на сайце sb.by і ў сацсетках выданні ідуць не ў запісе, а ў рэжыме рэальнага часу: артысты іграюць  на пустую залу. 

Заўтра завершыць анлайн-марафон гэтага тыдня драматычны тэатр у Маладзечне. Традыцыйна апоўдні казка для дзяцей "Кот у ботах", а ўвечар у 19:00 - "Шукаю сапраўднага  мужчыну" ў пастаноўцы заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Віталя Баркоўскага.