Паход у тэатр анлайн з Выдавецкім домам "Беларусь сегодня"

15 апреля 2020
Першы тэатральны тыдзень марафону #БеларусьБЕЗCOVID сабрала больш за  3 мільёны праглядаў на сайце sb.by і групах выдання ў сацыяльных сетках.  Стрым-трансляцыі  працягнуцца і на гэтым тыдні - прапануюць спектаклі для аўдыторыі розных узростаў.  Для самых маленькіх  эфіры апоўдні з маладзечанскіх тэатраў: "Батлейкі" і драмтэатра. А да вячэрняй афішы далучаюцца і сталічныя сцэны. Сёння гледачы  дома  паглядзелі два міні-дзействы "Юбілей і "Прапанова" паводле Чэхава ад Тэатра кінаакцёра, а ў 19:00 пачаўся стрым-караоке-спектакль  "Сваты" з Тэатра эстрады. 

Анлайн-трансляцыі з тэатраў працягнуцца да 17 красавіка. Напрыклад, заўтра ў афішы апоўдні  "Тыграня Петрык" тэатра лялек "Батлейка" ў Маладзечне, а ў 19:00 "Вельмі простая гісторыя" ад Тэатра-студыі кінаакцёра.