Сёння адзначаецца Міжнародны дзень паэзіі. Таму вечарыну, што ладзілася ў Літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, прысвяцілі менавіта ёй, паэзіі. Публіка на імпрэзе сабралася інтэрнацыяльная - студэнты Лінгвістычнага ўніверсітэта з розных краін свету чыталі вершы на роднай і беларускай мовах. Так, паэзія Кітая, Турцыя, Лівіі, Сірыі, Арменіі і Туркменістана гучала ў Доме беларускага песняра. А юнак з Венэсуэлы ствараў музычную атмасферу і натхнёна граў на скрыпцы.
У Музеі Якубы Коласа такія літаратурныя вечарыны ладзяцца пастаянна. У хуткім часе плануецца арганізаваць вечар венесуэльскай паэзіі.














