Паэтычныя творы Максіма Багдановіча на мастацкіх палотнах

11 марта 2021

"Зорка Венера" ў фарбах і вобразах

Выстава карцін на тэксты Максіма Багдановіча адкрылася ў Літаратурным музеі паэта. Гэта першы арт-праект да 130-гадовага юбілею класіка беларускай літаратуры. Серыя з 24 работ мастачкі Надзеі Пашкевіч  па сваім лірычным гучанні падобная да радкоў паэта. Аўтар аб'ядноўвае літаратурную і мастацкую творчасць  ужо больш за 5 гадоў.

У планах музея на юбілейны год  некалькі творчых праектаў

Наведвальнікам пакажуць экспанаты, якіх дагэтуль у сталіцы не бачылі. Выстава "Максім Багдановiч - пясняр роднага краю" будзе адкрыта для наведвальнікаў да 23 сакавіка.