Падведзены вынікі найстарэйшага нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі"

18 января 2018

Сёлета ў творчым спаборніцтве прынялі ўдзел 148 выданняў. Усяго было прадстаўлена 16 намінацый. Фіналістамі сталі 62 кнігі, з якіх толькі адзінкі атрымаюць Гран-пры і такія сімвалічныя ўзнагароды, як "Вялікі" і "Малы залаты фаліянты". Імёны лідараў пакуль трымаюць у сакрэце - іх агучаць і ўзнагародзяць 9 лютага ў рамках працы 25-й Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша.

Кожны год кнігавыдаўцы ствараюць нямала прысвячэнняў вялікім юбілейным датам. 2017 не стаў выключэннем. У конкурсе ўдзельнічаюць кнігі, звязаныя з 500- годдзем беларускага кнігадрукавання, 135-годдзем з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.