Падпісаны да друку першы том поўнага збору кніг Францыска Скарыны

26 декабря 2013

Сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі быў падпісаны да друку першы том поўнага збору кніг Францыска Скарыны. Так пачаўся агульнанацыянальны праект па падрыхтоўцы і выпуску першага факсімільнага выдання поўнага збору кніг беларускага і ўсходнееўрапейскага першадрукара. Праект прымеркаваны да 500-годдзя выдання Францыскам Скарынам першай кнігі для ўсходніх славян.


Аляксандр Суша, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай працы і выдавецкай дзейнасці: Падпісаць факсімільнае выданне - гэта значыць сабраць рабочую групу, якая зможа знайсці якасныя электронныя копіі, стварыць іх з нуля захаваных экзэмпляраў, апрацаваць, зрабіць макет, навуковыя суправаджэнні, перакласці прадмовы і пасляслоўі Скарыны, усё гэта разам сабраць у новыя выданні і падрыхтаваць яго да друку.


Рэалізацыя праграмы Факсімільная кніжная спадчына Скарыны разлічаная на 5 гадоў. За гэты перыяд мяркуецца выпусціць у 20 тамах 25 кніг, надрукаваных Францыскам Скарынам у Празе і Вільні.