Падрыхтоўка да юбілейнага, 25-га Дня беларускага пісьменства практычна завершана

21 августа 2018

Такую заяву зрабілі ўдзельнікі аргкамітэта.

Праграма нацыянальнага кніжнага форуму сёлета прысвечана Году малой радзімы. Падрыхтаваныя выставачныя павільёны, тэматычныя пляцоўкі і кніжныя экспазіцыі з выдавецкімі навінкамі. Гэта каля 5 тысяч кніг. Запланавана і серыя мерапрыемстваў, прымеркаваных да юбілеяў малых гарадоў Беларусі і пісьменнікаў - такіх, як Янка Маўр і Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч.

Сталіца сёлетняга Дня беларускага пісьменства - Іванава Брэсцкай вобласці - гатова да сустрэчы гасцей. У горадзе абноўлена інфраструктура, падрыхтаваны аб'екты сацыяльнага прызначэння, рэканструяваны гарадскі парк, добраўпарадкаваны дзясяткі пляцовак, на якіх пройдуць галоўныя святочныя мерапрыемствы.