Падтрымай прадстаўніка Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні"

18 ноября 2019

Падтрымай прадстаўніка Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні" і дапамажы сваёй краіне перамагчы ў самым папулярным песенным конкурсе кантынента.

Для гэтага трэба прагаласаваць у інтэрнэце з любой стацыянарнай або мабільнай прылады: камп'ютара, планшэта або смартфона.

Галасаванне пачнецца ў пятніцу, 22 лістапада, на сайце конкурсу junioreurovision.tv. Пасля прагляду кароткага роліка выступленняў усіх 19 артыстаў трэба прагаласаваць мінімум за трох і максімум за пяцярых выканаўцаў, якія спадабаліся больш за ўсё. У тым ліку і за ўдзельніка сваёй краіны.

Галасаванне завершыцца перад пачаткам шоу ў нядзелю, 24 лістапада, і адкрыецца зноў пасля выступлення ўсіх артыстаў, але ўжо на 15 хвілін.

Ацэнкі гледачоў вызначаць палову выніку, іншая будзе залежаць ад рашэння журы.

Выбірай свайго пераможца, галасуй анлайн!