Падарункам у Дзень кіно для гледачоў канала "Беларусь 3" стане першы паказ фільма "Правілы геймера"

17 декабря 2018

Айчынная кінастужка гэтага года ў Белтэлерадыёкампаніі з эксклюзіўнымі правамі на дэбютную тэлератацыю. Зрэшты, увесь эфір у нашых калег з трэцяй кнопкі сёння стане тэматычным. Культурны канал арганізаваў марафон з лепшых фільмаў нашага нацыянальнага кінематографа.

Напрыканцы тэматычнага эфіру "Беларусь 3" успомніць акцёраў, якія нядаўна пайшлі ад нас, і пакажа выпускі папулярных праектаў з удзелам народных артыстаў Беларусі: "Камертон" з Генадзем Гарбукам і "Майстры і куміры" з Мікалаем Кірычэнкам.