Пад перазвон усіх храмаў у Полацку далі старт Дню беларускага пісьменства

3 сентября 2017

Тэатралізаванае дзейства на плошчы Свабоды распавяло гледачам шлях станаўлення беларускай духоўнасці - ад Рагвалода да нашых дзён. Хоць афіцыйна Дзень беларускага пісьменства святкуецца ў першую нядзелю верасня, упершыню ў гісторыі ўрачыстасці расцягнуліся на 3 дні. У Полацк прыехалі дэлегаты больш як 20 краін: прадстаўнікі дыпмісій, дзеячы культуры.

Сёння фінал урачыстасцяў. У праграме цырымонія ўручэння Нацыянальнай літаратурнай прэміі, выставы, кірмашы, фестываль кнігі і прэсы. Таксама адбудзецца перадача эстафеты Дня беларускага пісьменства.