"Пад знакам святла" - выстава з такой назвай адкрываецца сёння ў Мінску

1 марта 2017

«Пад знакам святла» - выстава жывапісу з такой назвай адкрываецца сёння ў Мінску. Рэтраспектыўная экспазіцыя прысвечана юбілею беларускага мастака Рыгора Іванова. Больш за восем дзясяткаў твораў адлюстроўваюць яго творчую і жыццёвую філасофію. Рыгор Іваноў вядомы сваім аўтарскім стылем і манерай пісьма. Ён канцэптуальна распрацаваў новы напрамак у беларускім мастацтве.

Галоўная ідэя майстра - усё, і мастацтва ў тым ліку, пачынаецца з энергіі святла. Работы Рыгора Іванова знаходзяцца ў зборах беларускіх музеяў, а таксама ў Музеі сучаснага рускага мастацтва ў ЗША і прыватных калекцыях Еўропы.