Напрыканцы "Лістапада" ў Мінску паказваюць фестывальныя карціны

7 ноября 2019
"Лістапад" рыхтуе фінальныя цітры. Заўтра стануць вядомыя лепшыя дакументальныя і ігравыя карціны, а пакуль у выхадны для гледачоў - 31 фільм адразу ў шасці кінатэатрах Мінска.

Фестывальны дзень адкрываюць у гэтыя хвіліны ў кінатэатры "Цэнтральны". На экране - азіяцкі неануар "Возера дзікіх гусакоў". Фільм здымалі сумесна кітайская і французская каманды. У гэтай жа зале пакажуць работу з лепшай рэжысурай на думку журы Канскага кінафестывалю - гісторыю жыцця вясельнага фатографа "Белым па белым". Працягнуць ацэньваць і стужкі асноўных конкурсаў. Дарэчы, лідар галасавання гледачоў - удзельнік Канскага кінафестывалю "А потым мы танцавалі". Гучная работа Валерыі Гай Германікі не ўваходзіць і ў топ-10. Сёння фільмы працягнуць паказваць рэжысёры з Грузіі, Харватыі і Нідэрландаў.

Убачыць кіно сёння можна не толькі на экранах, але і ў віртуальнай рэальнасці.
У адным з гандлёвых цэнтраў сталіцы - паказы VR-фільмаў з ЗША, Чэхіі, Аргенціны, Літвы. А на "Беларусьфільме" разгорнецца індустрыяльная платформа для маладых кіношнікаў. Замежныя спікеры распавядуць, як знайсці грошы на сінема-праекты і ці можна стварыць блокбастар у рамках нацыянальнага кіно.