Адчуць сябе сапраўдным мастаком

29 Сакавіка 2018

Добрая навіна для тых, хто любіць маляваць. Адчуць сябе сапраўдным мастаком і прадэманстраваць свае работы на выставе ў Мінску прапануе цэнтр сучасных мастацтваў. Адзіная ўмова ўдзелу – карціна павінна прайсці ў дзверы галерэі. Дарослыя і дзеці прадстаўляюць малюнкі на палотнах, пластыку і нават з выкарыстаннем аўдыявізуальнай тэхнікі. Наведвальнікі галерэі могуць паўдзельнічаць у майстар-класах прафесійных мастакоў.

Партрэты, нацюрморты і пейзажы ў класічным і сучасным выкананні. На выставе работы ацэняць галерысты і арт-крытыкі. Выстава працягнецца да 8 красавіка.