Амаль 800 беларускіх мастакоў выставілі па адной рабоце на праект пад назвай "Я Манэ Я Шышкін Я Малевіч"

12 апреля 2019

Амаль 800 беларускіх мастакоў выставілі па адной рабоце ў розных манерах і стылях на праект пад назвай "Я Манэ Я Шышкін Я Малевіч". Экспазіцыя - старт і прызнанне для многіх мастакоў. Гэта не перайманне манеры сусветна вядомых мэтраў. Мастакі, якія прынялі ўдзел у выставачным праекце, маюць вялікі патэнцыял і свой непаўторны стыль. Вернісаж праводзіцца трэці раз і сёлета набыў сапраўды ўсебеларускі маштаб.

Праведзены ўжо рэгіянальныя выставы ў Гродне і Гомелі, дзе выбрана больш за 200 твораў. Карціны, скульптуры, фотаработы і мастацкія інсталяцыі з іншых гарадоў Беларусі прывезены ў Мінск - у Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў.