Амаль 65 000 работнікаў культуры адзначаць сваё прафесійнае свята ў гэтую нядзелю

11 октября 2019
Ушаноўванне прадстаўнікоў творчых прафесій упершыню прайшло ў новай культурнай установе - Цэнтры духоўнага адраджэння пры Храме-помніку ў гонар Усіх святых. Прыём адбыўся для работнікаў культуры. Амаль 65 000 чалавек адзначаць сваё прафесійнае свята ў гэтую нядзелю. Белая зала прыняла каля 150 чалавек з усіх рэгіёнаў краіны - гэта бібліятэкары, музейшчыкі, артысты, мастакі і музыканты, а таксама тыя, хто займаецца падрыхтоўкай будучых прафесіяналаў. 

Пад духоўнымі скляпеннямі ўшаноўвалі тых, хто стварае і папулярызуе высокае мастацтва, хто на мове музыкі, фарбаў і слоў стварае пляцоўку для разумення і дыялога. Бо культура ў сучасным грамадстве часта выступае ў якасці дыпламата ў рашэнні міжнародных пытанняў.