Пераможніцу "Еўрабачання-2018" западозрылі ў плагіяце

5 июля 2018

Афіцыйныя абвінавачанні ў адрас ізраільскай спявачкі Неты Барзілай прад'явіла Universal Music. Паводле слоў прадстаўнікоў гуказапісной кампаніі, песня "Toy", з якой Нета выйграла конкурс, нагадвае кампазіцыю "Seven Nation Army" групы The White Stripes. У Інтэрнэце ўжо нават зрабілі іх сумешчанае выкананне.

У выпадку калі кампаніі Universal Music атрымаецца даказаць факт плагіяту, правядзенне наступнага "Еўрабачання" ў Ізраілі можа апынуцца пад пагрозай.