Пераможца шоу талентаў "Я магу!" паедзе дадому на новенькай Geelly

30 апреля 2015

Лічаныя гадзіны застаюцца да грандыёзнага фіналу народнага шоу талентаў "Я магу!". У гэтыя хвіліны ў Палацы спорту ідуць напружаныя рэпетыцыі перад прамым эфірам. Галоўны трафей тэлепраекта - аўтамабіль Geelly - ужо красуецца ў суседнім павільёне. Сёння раніцай пазадарожнік да Палаца спорту ганарова даставілі ў суправаджэнні ДАІ па зялёным калідоры. Красовер сустрэлі дырэктар тэлеканала "Беларусь 1", рэжысёр-пастаноўшчык шоу і кіраўнік праекта. Дарэчы, Вольга Шлягер нават села ў салон і асабіста выпрабавала камфартабельны аўтамабіль. Адразу пасля абвяшчэння вынікаў галасавання гледачоў пераможца шоу самастойна або ў суправаджэнні бацькоў - узрост фіналістаў ад 3 да 40 - паедзе дахаты на новенькай Geelly. Галасаванне пачнецца пасля выступлення ўсіх удзельнікаў і прадоўжыцца роўна 30 хвілін. Вынікі аб’явяць вядучыя шоу пасля апоўначы, адначасова яны з'явяцца і на сайце Белтэлерадыёкампаніі.