Пераможца нацыянальнага адбору на конкурс "Еўрабачанне" - спявак IVAN - адправіўся ў вёску да бабулі

25 января 2016

Раздзяліць трыумф з сям'ёй і распавесці родным, як гэта было. Пераможца нацыянальнага адбору на конкурс "Еўрабачанне" - спявак IVAN - адправіўся ў вёску да бабулі. У пасёлку Багушэўск тады яшчэ Саша Іваноў правёў не адно лета. У пятніцу тут за яго хварэлі ўсе. Людзям, якія больш за іншых верылі ў поспех выканаўца, IVAN прывёз падарункі і галоўны прыз - хрустальнае сэрца. Вакаліст з музыкальнай сям'і. Добра спявала прабабуля, а з бабуляй IVAN і сёння спявае дуэтам. Бацька - музыкант, але самы строгі суддзя - старэйшы брат Уладзімір. Падлеткамі яны разам ігралі ў рок-групе.

IVAN, прадстаўнік Беларусі на конкурсе песні "Еўрабачанне-2016":

"Першым патэлефанаваў павіншаваць брат, але я не змог адказаць. І ён даслаў мне смс: "Не шэдэўральна, але годна. Малайчына. Працуй". Будзем працаваць з вакальным педагогам, будзем працаваць над канцэпцыяй".