Па традыцыі напярэдадні Дня Незалежнасці Прэзідэнт уручыў дзяржузнагароды заслужаным людзям краіны

5 июля 2015

Яны развіваюць аграбізнес, ратуюць сотні жыццяў і адкрываюць таленты. У ганаровым спісе каля 40 чалавек - гэта ўрачы, аграрыі, будаўнікі, вайскоўцы, педагогі і людзі мастацтва. Яны атрымалі ордэны і ганаровыя званні. Аляксандр Лукашэнка пажадаў, каб высокія ўзнагароды сталі стымулам для далейшай дзейнасці на карысць Беларусі.