Па-асабліваму душэўна адзначылі дзень нараджэння Марка Шагала ў Віцебску

7 июля 2018

Падзеі тых гадоў жывуць у сэрцы кожнага беларуса. Яны знайшлі адлюстраванне ў музыцы, літаратуры, жывапісе. Ваенная тэматыка адлюстраваная і ў шматлікіх работах Марка Шагала.

Свет сёння адзначае дзень нараджэння мастака - 131 год. І хаця дата не круглая, на малой радзіме знакамітага земляка гэты дзень заўсёды адзначаюць асабліва душэўна. Менавіта Віцебск стаў для Шагала крыніцай натхнення. На гэты раз у горадзе адбылася прэзентацыя адразу дзвюх выстаў.

Шматлюдна было і ў дворыку дома-музея Шагала, дзе прайшла музычная сустрэча "У гасцях у Марка і Бэлы".

Сярод наведвальнікаў была і Марына Раманоўская. Знаўцы творчасці Марка Шагала могуць святкаваць дзень нараджэння вялікага мастака два дні. Бо насамрэч нарадзіўся Шагал 6 ліпеня 1887 года. Але верыў у магію лічбаў і адзначаў сваё свята 7 ліпеня.

Блізкія таксама віншавалі Шагала менавіта ў гэты дзень. І сёння свой падарунак зрабілі сучасныя мастакі. У Арт-цэнтры Марка Шагала адбылася выстава па выніках IV Міжнароднага пленэру. На працягу двух тыдняў жывапісцы натхняліся малой радзімай майстра. Свае эмоцыі мастакі ўвасобілі на палотнах.

Прыгожым падарункам да дня нараджэння Шагала стала і адкрыццё выставы, прысвечанай жонцы мастака. Бэла паўстае не толькі ў вобразе музы вялікага майстра. Экспазіцыя раскрывае яе асобу. Упершыню ў Віцебску экспануецца літаграфія, выкананая па вядомай рабоце Марка Шагала "Дзень нараджэння".

Дзень нараджэння майстра на яго малой радзіме адзначаюць па-дамашняму цёпла. У дворыку дома-музея іграе ансамбль. Музычная сустрэча па традыцыі становіцца яшчэ і танцавальнай. Госці свята з розных краін здымаюць на памяць маляўнічыя мясціны, што натхнялі Шагала.

Да дня нараджэння Шагала ў садзе дома-музея распусціліся ружы. Сорт носіць імя майстра і з'яўляецца часткай вядомай калекцыі "Ружы мастакоў".

У доме-музеі на Пакроўскай заўсёды шматлюдна. Паглядзець дом, дзе жыў Шагал, прыязджаюць турысты з розных краін. Час у шчыльным графіку абавязкова знаходзяць і зорныя госці "Славянскага базару". На малую радзіму вялікага майстра яны прыедуць ужо на наступным тыдні.